Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
Яшчэ адзін юбілейІаанна ЧАБАНХор Медычнага ўніверсітэта ў Беластоку толькі што адзначыў свой шасцідзесяцігадовы юбілей. Гэта адзін з самых старэйшых універсітэцкіх хароў нашай краіны, створаны ў 1951 г. студэнтамі, энтузіястамі спеву. Сядзібай калектыву ад самага пачатку з’яўляецца гонар Беластока — барочны Палац Браніцкіх, званы „Версалем Поўначы”. Рэпетыцыі хору рэгулярна праходзяць у самай рэпрэзентатыўнай вялікай актавай зале — у Аўлі Магна. Дзякуючы незвычайнай прыгажосці гэтага месца, як і выдатнай акустыцы, тут неаднаразова адбываліся конкурсныя слуханні хароў у рамках Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі. Калектыў пявучых медыкаў упісваецца ў катэгорыю мяшаных хароў. З 1991 года абавязкі мастацкага кіраўніка хору выконвае Бажэнна Савіцкая — прафесар Музычнага ўніверсітэта імя Фрыдэрыка Шапэна. З 2003 года, у якасці другога дырыжора працуе тут таксама Анна Манюшка. У рэпертуары хору пераважае сакральная і свецкая музыка эпохі рэнесансу, ёсць таксама творы вядомых, сучасных кампазітараў. Нярэдка бываюць араторыі і оперныя творы з суправаджэннем сімфанічных і камерных калектываў Польшчы і замежжа. З сямідзесятых гадоў хор рэгулярна супрацоўнічае з аркестрам Падляшскай оперы і філармоніі. Выступаў таксама з аркестрамі Шчэцінскай, Кялецкай, Люблінскай філармоній, Варшаўскага музычнага ўніверсітэта, Бельгійскага ўніверсітэта ў Лювене і інш. На працягу шасцідзесяці гадоў свайго існавання беластоцкія медыкі ўдзельнічалі ў (...) |