Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
Поспехі арлянскіх школьнікаўАляксей МАРОЗВучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мове імя Арлянскай зямлі ў Орлі многа займаюцца на пазаўрочных занятках. Рэалізуюць яны разнародныя праекты, здымаюць фільмы, рыхтуюць радыёперадачы ды збіраюць матэрыялы для кніжных выданняў. Некаторым вучням спадабалася праца ў якасці журналіста. Запісалі яны ўжо каля 50 гадзін кінаматэрыялаў пра гісторыю і сучаснасць, у галоўным Арлянскай гміны. Свае фільмы высылалі на агульнапольскія конкурсы і займалі ў іх нават першыя месцы, перамагаючы сотні прац з іншых школ з усяе Польшчы. Беларускамоўныя перадачы арлянскіх гімназістаў можна слухаць на Радыё Рацыя. Вучні здабываюць прызавыя месцы на беларускамоўных конкурсах. Апошнім часам дзеткі трэцяга класа занялі першае месца на І Агульнапольскім конкурсе „Ратуем і вучымся ратаваць”, арганізаванага Вялікім аркестрам святочнай дапамогі Ежы Оўсяка. Арлянскія пераможцы атрымалі прыгожы кубак, дарагую мультымедыйную апаратуру для школы і майкі з аўтографам Ежы Оўсяка. Перадачы для Радыё Рацыя Наведваючы арлянскую школу, трапіў я на журналісцкія заняткі, якія вядзе там Наталля Герасімюк з Радыё Рацыя. Якраз гімназісты пад наглядам журналісткі рыхтаваліся збіраць матэрыялы для чарговай перадачы. Транслююцца яны ў эфіры Радыё Рацыя раз у месяц, па чацвяргах. — Самай цікавай мы лічым нашую першую перадачу „Чаму кашалёўцы не любяць арлян, а арляне — кашалёўцаў?”. Зараз гэтае пытанне ўжо неактуальнае, (...) |