Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
Дзе ёсць Беларусь?Міраслаў ГРЫКАВестка, што гродзенскія асветныя ўлады хочуць увесці ў школу н-р 36 з польскай мовай навучання ў Гродне два рускамоўныя класы, мала кранула беларусаў. Затое раздражніла польскае МЗС, якое ў даволі вострых словах прыгадала, што пабудову гэтай школы поўнасцю прафінансаваў польскі бок, а адпаведныя пагадненні, падпісаныя з Беларуссю, гарантавалі ёй поўную польскамоўнасць. Таксама бацькі дзяцей, якія вучацца ў гэтай школьнай установе, выказалі рашучы супраціў гэтым паганым планам. Тлумачэнні асветных улад, што гэта адзіны спосаб, каб зняць цяжкасці з перапоўненай рускамоўнай школы н-р 27 з таго ж пасёлка, можна палічыць прагматычнымі. Толькі што гэта перш за ўсё крывадушнасць, таму што справа не ў рацыяналізацыі люднасці асветных устаноў, а ў спробе надкрышэння аўтаноміі школы, якая абапірае сваю адукацыйую праграму на родную мову вучняў, якія ў ёй вучацца. На жаль, крывадушнасць беларускіх асветных улад санкцыянуецца найвышэйшай вагай беларускага прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка, у якога спыталіся ў час мінулагодняй канферэнцыі наконт захоўвання беларускай мовы, чаму не адказвае ён на гэтай мове, выказаўся... па-руску, што „людзі, якія карыстаюцца аўтарытэтам і павагай ды паспяховыя павінны даць прыклад” (гаварыўшы па-беларуску — М. Г.). Ну вось — прыклад! Скажу так: Макіявелі гэта малы „пікусь” пры Лукашэнку. Гэты русафіл, ці можа лепш саветафіл, уявіў сабе, што беларуская культура і мова гэта марныя (...) |