Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.

Наш адказ Чэмберлену

Віктар САЗОНАЎ

Для звычайнага беларускага тэлегледача так і засталося незразумелым, чаго Пуцін у Беларусь прылятаў. Чаму ён спазніўся, парушыўшы тым самым нейкія пратаколы сустрэчы, людзі ўспрынялі з гумарам і аддалі належнае расійскаму кіраўніку. Не першы раз Уладзімір Уладзіміравіч спазняецца. Што ён гэтым хоча паказаць, словамі вытлумачыць немажліва, але нейкім унутраным адчуваннем людзі разумеюць такія паводзіны. Пытанне ў іншым: якую карысць з гэтага мае сам расійскі лідар?

Вось, да прыкладу, на саміт вялікай васьмёркі ён увогуле не патрапіў. Адправіў туды цяперашні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін былога прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Ну дык тыя кіраўнікі сямі найбольш магутных дэмакратычных эканомік нават не пакрыўдзіліся, або зрабілі выгляд, што не крыўдуюць. Прынялі яны Мядзведзева як роўню. Толькі пасля саміту кошты на нафту катастрафічна для Расіі папаўзлі ўніз. А краіны-вытворцы нафты, нібыта згаварыўшыся, пачалі рэзка павялічваць аб’ёмы здабычы. Усе, акрамя Расіі, таму што нафтавыя шалёныя грошы, што Расія зарабляла за апошнія гады, ішлі не на мадыфікацыю расійскіх нафтавых і іншых тэхналогій, а на мадэрнізацыю войска і на ўтрыманне аўтарытарных рэжымаў па ўсім свеце. Зараз, каб спыніць працэс падзення коштаў на нафту, расійскаму начальніку прыйдзецца паасобку дамаўляцца з тымі з саміту. Вось і лічыце, наколькі часу спазніўся туды Пуцін і што ён ад гэтага выйграў.

Але вернемся да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF