Ніва № 24 (2926), 10 чэрвеня 2012 г.
„Каліне” — 35 гадоў!Уладзімір СІДАРУККалектыў арганізаваўся ў 1977 годзе. Першыя два гады Валянціна Міцэвіч і Сафія Кердалевіч выступалі ў дуэце. Пасля далучыліся Вольга Селевановіч, Марыя Такаюк, Ядвіга Пташыньская-Ожэл, Надзея Рошчанка, Марыя Маркевіч, Марыя Пякуцін, Еўдакія Маркевіч, Яўгенія Андрусевіч, Валянціна Дуда, Славамір Місяюк, Віктар Леанкевіч, Міхал Насковіч ды Міраслаў Слівінскі. Кіраўніком калектыву была Валянціна Міцэвіч. „Хрысціны” адзначылі на 15-годдзе. Бацькамі хроснымі былі Ніна Пятэльская і Аляксандр Сяліцкі. Калектыву прысвоілі назву „Каліна”. З ходам гадоў многае перамянілася. Адышла Валянціна Міцэвіч. Па розных прычынах развіталіся з калектывам іншыя. Абавязкі кіраўніка пераняла Сафія Кердалевіч. Лік членаў „Каліны” паменшыўся да шасці чалавек. У гэтых апошніх засталася адна супольная рыса: любоў да песні. Вернымі сейбітамі народнай культуры і традыцыі засталіся Сафія Кердалевіч, Ніна Міцэвіч, Марыя Рошчанка, Еўдакія Маркевіч, Надзея Рошчанка і Валянціна Дуда. Гэта яны зараз удастоіліся звання юбіляраў і ў іх гонар арганізавалася мерапрыемства... Нядзеля, 27 траўня. У Дашах рух. Калектыў „Каліна” адзначае юбілей 35-годдзя. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі бурмістр Кляшчэляў, Гарадскі асяродак спорту і адпачынку „Гладышка” ды Галоўнае праўленне БГКТ. На пляцоўцы побач святліцы сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Адны займалі месцы на лаўках перад сцэнай, іншыя стаялі. Імпрэза пачалася з выступлення дырэктара (...) |