Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.

Спаборніцтва за кубак «Нівы»

Аляксей МАРОЗ

Больш за пяцьдзесят вучаніц прынялі ўдзел у V Міжгімназічных гульнях дзяўчат па валейболе за кубак Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», якія 25 мая адбыліся ў Комплексе школ у Кляшчэлях. У спаборніцтве, якое праходзіла ў беларускай атмасферы, змагаліся спартсменкі са школ з дадатковым навучаннем беларускай мове.

— Гэта ад мяне выйшла прапанова, каб арганізаваць спаборніцтвы для дзяўчат па валейболе ў беларускай атмасферы. Звярнуўся я з прапановай да галоўнага рэдактара тыднёвіка «Ніва» Яўгена Вапы, каб рэдакцыя ўзяла патранат над гульнямі. Мы рады, што змаганні адбываюцца за кубак беларускай газеты. Калі ў прэсе паяўляюцца артыкулы са спартыўных турніраў, гэта дадатковы штуршок для чарговых трэніровак і павышання спартыўных умеласцей вучняў. Мы рады, што ўсе каманды атрымаюць ад тыднёвіка «Ніва» кубкі, а тры пераможныя каманды медалі, — пачаў расказ ініцыятар валейбольных спаборніцтваў Юры Чыквін з бельскай «тройкі». — Мы нашыя змаганні неафіцыйна называем Агульнапольскімі міжгімназічнымі спаборніцтвамі па валейболе дзяўчат са школ, дзе адбываецца навучанне беларускай мове. Беларускія песні і беларуская атмасфера ў час спаборніцтваў аб’ядноўваюць моладзь з нашых школ.

Першыя тры спаборніцтвы за кубак «Нівы» адбываліся ў бельскай «тройцы», а ў мінулым годзе і сёлета ладзіліся ў Кляшчэлях, у прыгожым школьным комплексе, які — так як будынкі Гайнаўскага белліцэя і Пачатковай школы ў Нараўцы — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF