Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.

З жыдамі жылі мы вельмі добра

Успаміны ваеннага часу Любы СТЭПАНЮК з роду Казлоўскай, народжанай у 1922 годзе ў Орлі.

У Орлі з жыдамі жылі мы вельмі добра. Побач нас (цяпер рог вуліц Вузкай і Чырвонай Арміі) жыў шавец Янкель, а побач яго Гашка, прадавачка з крамы. Муж Гашкі называўся Арый — займаўся ён скупкай розных рэчаў у навакольных вёсках, па якія ездзіў возам-жалезняком. Гашка з Арыем мелі тры дачкі: Гану, Юдыс і Мірчу.

Аднойчы жалязняк Арыя з гурбай скрынак з курамі перакуліўся на адной з калдобістых дарог і прыдушыў яго. Знайшлі яго іншыя жыды, але дадому прывезлі ўжо мёртвага.

Жыды мелі свой хаўрус, куды збіралі грошы на выпадак няшчасця. Мелі яны таксама сваю касу — быў гэта банк Стэфчыка (распаложаны ў суседстве панадворка Цэтры; да вайны была там малачарня — М. М.).

Ці тым банкам карысталіся хрысціяне? Так, калі мой бацька Мікалай будаваў дом, то там браў пазыку. Жыды ахвотна давалі ў доўг, бо з гэтага мелі працэнты, а калі хто не аддаваў грошай, то да яго з’яўляўся зборшчык. Жыдам залежала, каб толькі людзі бралі пазыкі, а з вяртаннем даўгоў умелі яны спраўляцца.

У бежанства ў Расію падаліся мае дзяды з дзецьмі. У бежанстве пазнаёміліся мае бацькі — мама з Пятроўскіх і бацька з Казлоўскіх. У Расіі бацька быў яшчэ кавалерам — там яго забралі ў войска, у сапёры; многія з іх не вярнуліся. Бацька вярнуўся ў Орлю годам пазней за маму. Вярнуўся з канём, якога купіў за грошы, заробленыя ў час службы на моры. Бацька працаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF