Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.
Заспявалі па-беларускуАляксей МАРОЗУ час цэнтральных элімінацый ХХХІХ конкурсу „Беларуская песня”, арганізаванага Таварыствам беларускай культуры для дашкольнікаў, вучняў падставовых школ і гімназій, якія 18 мая прайшлі ў Бельскім доме культуры, выступілі шэсцьдзесят два выканаўцы — салісты, малыя групы, калектывы і хары. Маладыя спевакі запрэзентавалі сучасныя беларускія творы i народныя песні. Узровень выступаў быў розны, але ўсе выступленні публіка ўзнагароджвала апладысментамі. Выступы распачалі дашкольнікі, якія сваім шчырым спевам здабылі асаблівую прыхільнасць публікі. Першымі выйшлі на сцэну дзеткі з Непублічнага прадшколля імя святога дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску-Падляшскім. — Нашыя дашкольнікі выступілі з апрацаванымі народнымі творамі, — заявіла музычны апякун дашкольнікаў Марта Зінкевіч. — Атмасфера на конкурсе падабаецца нашым дзеткам і нам. Побач выступаў на сцэне можам паслухаць іншых дзетак. Нашае прадшколле з праваслаўным і беларускім ухілам. Дзеткі дэкламуюць беларускія вершыкі, спяваюць беларускія песні, гуляем з выкарыстаннем прымавак на беларускай гаворцы. У супрацоўніцтве з Музеем малой айчыны ў Студзіводах мы знаёмім дашкольнікаў з неапрацаваным фальклорам, напрыклад, сёлета рабілі гэта ў рамках мерапрыемства „Багаты вечар”. Найбольш дашкольнікаў прыехала з Гайнаўкі, якія дастойна запрэзентаваліся ад імя трох самаўрадавых прадшколляў — н-р 1, 2 і 5. Хаця нямнога дзетак было з Прадшколля н-р14 у Беластоку, то (...) |