Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.

Люстрацыйны манюка? (10)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Учарговым акце працэсу за люстрацыйную ману дэпутата Сейма ад СЛД Яўгена Чыквіна перад беластоцкім Акруговым судом чарговы раз давалі паказанні былыя функцыянеры Службы бяспекі ПНР. На гэты раз у працэсе вернутым у той жа суд Апеляцыйным судом для паноўленага разгляду па заяўцы Інстытута нацыянальнай памяці, сведкаў дапытвалі два чарговыя дні (21-22 мая). Аказалася, што дваіх іх: Збігнеў З. — загадчык IV аддзела СБ (высочванне касцёлаў і канфесійных суб’ектаў) і Аляксандр К. — у 1980-х гадах, калі дэпутат Чыквін меў быццам быць сакрэтным і свядомым супрацоўнікам (TW) СБ як старшыня мясцовага аддзялення Хрысціянскага грамадскага згуртавання, хаваліся ў сваёй дзейнасці таксама пад прозвішчамі Закшэўскі і Кшышэўскі. Гэтая інфармацыя аказалася неспадзяванай нават пракурору ІНП.

Суд гэтым разам паклікаў у сведкі чатырох былых функцыянераў СБ. Адным з іх быў афіцэр, наглядаючы спадара Чыквіна, Аляксандр К. Так як і іншым сведкам, старшыня судзейскага складу Славамір Валосік і яму зачытаў абшырныя вытрымкі паказанняў з ранейшага працэсу, допытаў перад пракурорам ІНП і Заступнікам публічнага інтарэсу, які заключыў, так як і суд першай інстанцыі, што дэпутат падаў праўдзівую люстрацыйную заяву. Аляксандр К. — так як і іншыя сведкі — даваў адказы супадаючыя з тымі, якія даваў у ходзе ранейшага працэсу, а якія „Ніва” пастаянна апісвала. Паявіліся гэтым разам таксама новыя матывы, прынамсі для назіральнікаў працэсу. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF