Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.

Залатое руно

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Лясная апынулася ў водавароце мясцовага канфесійнага змагання. Кацярына Радзівіл (1634-1694), сястра караля Яна ІІІ Сабескага і жонка ўласніка Белай-Падляшскай Міхала Казіміра Радзівіла, была заўважыла пра тамашняе насельніцтва, што ў тым наваколлі ёсць многа пажылых людзей, якія не ведаюць пра Бога, не спавядаюцца і нават не ведаюць, якой яны веры. І расійскія даведнікі пагаджаліся з гэтым: „жили въ большой бедности и такъ одичали, что многіе изъ нихъ даже не были крещены”. Самога пераводу з праваслаўя ў унію, які адбыўся пасля 1596 года, было недастаткова. Дарэчы, самое ўніяцтва не разглядалася ў Рэчы Паспалітай надта сур’ёзна: уніяцкія іерархі не атрымалі абяцаных ім месц у Сенаце і не надта шанаваліся так даўнейшымі, як і новымі «аднаверцамі». Не звяртаў на іх увагі і біскуп Пражмоўскі, які згадваны раней дэкрэт завяршаў такою фразай: «Mamy nadzieję, że Bóg z niewyczerpanych skarbów swojego miłosierdzia wiernym błagającym Jego łaski, jeszcze więcej takowych udzielić raczy, a przez cuda i łaski Jego zaślepieni i błędni odszczepieńcy prawdą oświeceni i do jedności Kościoła przywiedzeni będą». Мясцовымі сіламі не ўдалося пабудаваць у Лясной мураванага касцёла — распачатая ў 1720 годзе будова была спынена тры гады пазней з нястачы сродкаў. На падмогу быў у 1727 годзе пакліканы ордэн паўлінаў з Чанстаховы. Ім мясцовыя вяльможы не шкадавалі сродкаў і ў 1750 годзе будаўнічыя працы былі завершаны; мураваныя будынкі прылягаючага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF