Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.

Крынская ятка

Іаанна ЧАБАН

Суботні вечар 12 красавіка 2012 года надоўга запішацца ў памяці жыхароў Крынак і наваколля. Адметны ён тым, што менавіта тады у каўказскую сінагогу — цяперашні дом культуры — завітаў сапраўдны тэатр. Маладыя акцёры, згуртаваныя ў беластоцкім, незалежным, прафесійным тэатры „Група Коінцыдэнцыя” (Grupa Coincidentia), займаюцца рознымі формамі тэатральнага мастацтва, у тым ліку і лялькамі. Пакуль яны не маюць сваёй уласнай сцэны, таму і пабачыць іх можна ў розных кутках свету. Маладыя акцёры паспелі ўжо прыцягнуць да сябе ўвагу самых лепшых стваральнікаў польскай драматургіі. Спецыяльна для іх паўстала п’еса „Krwawa jatka”, напісаная вядомым польскім драматургам Міхалам Вальчакам. Яго творы ставяць многія тэатры краіны. Да супольнай працы над праектам — пастаноўкай фінансаванай фондам „Орындж” — „Група Коінцыдэнцыя” запрасіла сваіх сяброў: вядомага беластоцкага акцёра Паўла Аігнэра і Марыюша Ляскоўскага з Варшавы. Візуалізацыяй заняўся Кшыштаф Кізевіч, рэжысурай — Лукаш Кос, музыкай — Дамінік Стрыхарскі, касцюмамі — Іаанна Нямірская. Адмысловае мастацкае афармленне сцэны зрабіў Марыюш Ляскоўскі ў супрацоўніцтве з Малгажатай Тарасэвіч-Восік. Прэм’ера „Крывавай яткі” адбылася ў Беластоку яшчэ ў лістападзе 2011 года. Праект прадбачвае тэатральныя гастролі ў чатырох правінцыйных кутках Беласточчыны. У Крынкі папаў ён дзякуючы Ганне Сянкевіч, цяпер пражываючай у падкрынскіх Лапічах. Як сказала выканаўца адной з галоўных роляў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF