Ніва № 23 (2925), 3 чэрвеня 2012 г.

Беларуская мова — малаістотная справа

Ганна КАНДРАЦЮК

Напрыканцы красавіка, калі настаўніца Альжбета Раманчук вярнулася з мацярынскага водпуску, ёй абвясцілі, што з верасня 2012 года заступіць яе іншы спецыяліст па беларускай мове.

Я магла спадзявацца такога, паколькі ў Чаромсе ў мяне было толькі шэсць гадзін і з за гэтага я атрымала працоўны дагавор на пэўны тэрмін. Паціху аднак верыла, што дапамогуць мне папоўненыя кваліфікацыі і жыццёвая сітуацыя, — кажа Альжбета Раманчук.

Каб назбіраць урокаў на поўны штат, цягам апошніх гадоў яна — выпускніца беларусістыкі — завяршыла ў завочнай сістэме факультэт гісторыі і бібліятэказнаўства. Мабільнасць спадарыні Рамнчук уражвала да мозгу касцей. Цягам працоўнага тыдня яна даязджала з Чаромхі яшчэ выкладаць беларускую мову ў Гарадок і Залукі, дзе атрымала званне дыпламаванага настаўніка, заваявала аўтарытэт калег, сімпатыю вучняў і бацькоў. Яе дзеянні на беларускай ніве прыкмецілі таксама ў роднай Чаромсе. У час мінулагодняй каляднай сустрэчы, якая адбывалася ў Гмінным асяродку культуры, дзеткі паставілі беларускі спектакль. Пра здарэнне з цеплынёй пісаў наш карэспандэнт, родам з недалёкай Кузавы. Таму рашэнне дырэкцыі аб звальненні Альжбеты Раманчук здалося недарэчным і крыўдным для беларускага асяроддзя.

Дзесяць душ — дзесяць адсоткаў!

З Марыёляй Шыманчук, якая з пачаткам новага школьнага года стала кіраваць Прадшкольна-школьным комплексам у Чаромсе, гутарым спачатку пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF