Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.

Дні памяці мучаніцкага подзвігу апостальскага грэка-каталіцкага экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У мікрараёне Альбярцін горада Слоніма ў касцёле Каралевы Міра, а таксама на Альбярцінскіх могілках 8 траўня адбыліся Дні памяці мучаніцкага подзвігу апостальскага грэка-каталіцкага экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на тэрыторыі Палесся і Гродзеншчыны. У малітоўным успаміне прыняў удзел сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.

Малітва аб’яднала два асноўныя месцы: Слонім, у якога цяперашнім прадмесці Альбярціне пачаўся мучаніцкі подзвіг беларускага экзарха Антона Неманцэвіча, і Івацэвічы (на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна знаходзіліся вёскі парафіі Бабровічы, жыхары якіх былі спалены фашыстамі).

Антон Неманцэвіч (1893-1943) — каталіцкі святар усходняга абраду, манах-езуіт, першы экзарх Беларускага Экзархата Грэка-Каталіцкай Царквы, доктар тэалогіі і права, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, рэдактар, выдавец, педагог і публіцыст. Адзін з ініцыятараў і творцаў беларускага ўніяцкага руху Заходняй Беларусі.

Паходзіў з сям’і беларусаў-перасяленцаў з Сакольшчыны (Беласточчына). Бацькі аддалі яго ў прыватную каталіцкую гімназію св. Кацярыны ў Пецярбургу.

Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. Высвячаны на святара ў верасні 1915 года. У тым самым годзе далучыўся да беларускага руху. Скончыў Петраградскую каталіцкую духоўную акадэмію, стаў вікарыем парафіяльнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF