Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.
Як сусед з суседамІаанна ЧАБАНПаважанага васьмідзесяцісямігадовага Яна Баравіка з Гаркавіч ведаюць у наваколлі як выдатнага субяседніка. Дзякуючы сваёй прыроднай інтэлігенцыі, незвычайнай памяці і багатым ведам ён можа падзяліцца ўнікальнымі аповедамі пра лёсы людзей, якія калісь засялялі нашу малую бацькаўшчыну. Спадар Ян добра знаёмы з часам прысутнай тут сапраўднай шматкультурнасці і шматканфесійнасці. Спрадвеку на Крынскай зямлі разам пражывалі яўрэі, мусульмане, праваслаўныя і католікі. Цяпер не сустрэнеш у Крынках ні аднаго яўрэя, хіба што прыедзе турыст, наведваючы мясцовы, недагледжаны кіркут. У гэты раз спадар Ян распавёў пра ягоныя кантакты з крынскімі яўрэямі. — З яўрэямі жылі мы звычайна як сусед з суседам, — пачынае спадар Баравік. — З аднымі сябравалі, другіх менш ведалі. Так як і цяпер. Ці ж мы ведаем хто там, як і з кім жыве на другім канцы вёскі? Па словах майго суразмоўцы, яўрэі былі разумнай нацыяй, ведалі як жыць, у адрозненні ад нашых, якія экзістуюць па прынцыпе: „Choć boso, ale w ostrogach”. — Яны ў асноўным займаліся гандлем. Ім гэта добра атрымвалася. Збіралі грош да гроша, шанавалі свой заробак і работу. Гандаль, па-мойму, — працягвае спадар Ян, — гэта ашуканства, але яны ім ад стагоддзяў займаліся і надалей займаюцца прадстаўнікі ўсякіх нацый і канфесій па цэлым свеце. Я ў Крынках перад вайной хадзіў у школу, зімой там кватараваў. Насупраць мяне, па другі бок вуліцы, жыў Піня Борух. Ён часта (...) |