Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.

Пазнай Беларусь — 4

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо ў чацвёрты раз завяршыўся ў Беластоку конкурс „Пазнай Беларусь”. Сёлета прыняло ўдзел амаль трыста асоб. Абвяшчэнне вынікаў і ўручэнне ўзнагарод лаўрэатам адбылося ў сядзібе Галоўнага праўленя Беларускага грамадска-культурнага таварыства, побач Культурнага цэнтра Беларусі (КЦБ) у Польшчы, галоўнага арганізатара „змаганняў”. У конкурсныя баі сталі дзеці і моладзь ва ўзросце 5-19 гадоў. Працы былі ацэнены ў чатырох катэгорыях: найлепшы малюнак (пластычная праца) аб Беларусі, здымак пра Беларусь ці беларусаў, літаратурна-паэтычны твор аб Беларусі, сачыненне „Беларусь і беларускасць у гісторыі маёй сям’і”.

Усіх лаўрэатаў немагчыма пералічыць на старонках „Нівы”, бо было іх амаль паўсотні. Ацанялі іх ва ўзроставых катэгорыях: 5-7, 8-12, 13-15 і 16-19 гадоў. Усе, апрача грамат, атрымалі каштоўныя ўзнагароды: бумбоксы, MP3-плэеры і фотаапараты. У размове з журналістамі дырэктар КЦБ Аляксандр Карачун (пасля са сцэны зачытаў віншавальны ліст ад пасла РБ у Польшчы Віктара Гайсёнка) сказаў:

— Гэты конкурс служыць папулярызацыі ведаў пра Беларусь, каб дзеці ўключаліся ў здабыванне ведаў пра яе гісторыю і культуру. Служыць таксама падтрымцы дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. Конкурс карыстаецца вялікай папулярнасцю. Штогод удзельнічае ў ім 300-400 дзяцей. Фантазія дзяцей захапляе незалежна ад таго, ці, напрыклад, малюнак прадстаўляе хатку, ці праваслаўны храм, ці маму, тату, сям’ю ў нацыянальных строях, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF