Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.

Юбілей у Востраўскім прыходзе

Іаанна ЧАБАН

Матушка Людміла і бацюшка Аляксандр Клімукі ўжо 30 гадоў апякуюцца Востраўскім прыходам. Многа што за гэты перыяд памянялася і ў лепшы, і ў горшы бок. Напэўна найбольш балючай справай з’яўляецца адміранне навакольных, у тым ліку і прыхадскіх, вёсак. Вяселляў і хрысцін тут амаль не сустрэнеш, адны пахаванні. Няма каму таксама і на хорах спяваць, апошнія пеўчыя астаткам сіл туды падымаюцца.

Востраўскі прыход бедны на людзей, затое багаты на цэрквы, якіх аж тры. Бацюшка Аляксандр па меры сваіх магчымасцей клапоціцца пра ўсе храмы. Не толькі асабіста займаецца пошукам грошай на мнагалікія рамонты, але таксама не баіцца найбольш чорнай работы. Усё стараецца, каб хапіла скромных сродкаў, каб давесці кожную пачатую справу да канца. Робіць безупынна. Мо рыхтуецца да лепшых часоў, верыць у адраджэнне апусцелага наваколля... Ён здзейсніў таксама свой вялікі план пабудовы новага, прыхадскога дома. Бацюшку Аляксандру ў жыцці пашанцавала. Бог паслаў яму вялікага сябра і памочніка — матушку Людмілу, чалавека вельмі актыўнага, які дбае пра грамадскія справы. Яна служыць парадай пры вырашанні важных, у тым ліку і фінансавых праблем, асабіста прыбірае і ўпрыгожвае жывымі кветкамі, вышыванымі ручнічкамі ўсе тры цэрквы. Наведвальнікі востраўскіх багаслужбаў захапляюцца ейным сапрана, мабыць найпрыгажейшым у наваколлі. Ужо больш за трыццаць гадоў матушка паспяхова выконвае паслугу царкоўнага рэгента. Калі б існавала школа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF