Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.

Матуральныя экзамены па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Матуральныя экзамены не толькі падводзяць вынікі працы вучняў, але ўспрымаюцца імі як пропуск у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Наогул у ВНУ не праводзяцца дадатковыя экзамены, толькі на падставе матуральных вынікаў па выбраных прадметах вырашаецца, хто будзе прыняты на паасобныя спецыяльнасці. Канешне, выпускнікі, якія хочуць працягваць вучобу на мастацкіх вучэльнях або, напрыклад, у акадэміі фізкультуры, вымушаны прайсці праверку ўмеласцей. Аднак на канчатковыя вынікі матуральных экзаменаў уздзейнічаюць не толькі здольнасці, ангажаванасць і праца, але таксама ўзровень навучання. Калі Бельскі і Гайнаўскі белліцэі вулучаюцца высокім узроўнем навучання, што прыцягвае таксама выпускнікоў гімназій, якія раней не вучыліся беларускай мове, белліцэістам лягчэй паспяхова справіцца з матуральнымі выпрабаваннямі.

— У мінулым школьным годзе ў Бельскім павеце з матуральнымі экзаменамі станоўча справілася звыш 66% выпускнікоў звышгімназічных школ, а ў нашым белліцэі — 99,6%. Матуральнага экзамену не здаў толькі адзін наш вучань. Гэта паказвае, што ў нашым павеце маем школы, у якіх мала вучняў здае ўсе матуральныя экзамены, — удакладніў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк.

У цяперашнім школьным годзе да матуральных экзаменаў прыступілі 137 вучняў Бельскага і 116 — Гайнаўскага белліцэяў. Ахвоту здаваць матуральныя экзамены дэкларавалі таксама асобы, якія закончылі адукацыю ў белліцэях у мінулым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF