Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.

Пушчанская галеча

Міраслаў ГРЫКА

Малое пушчанскае паселішча званае Гайнаўкай сваё развіццё абавязана... рабаўнікам. Прызнаюся, гучыць гэта дзіўнавата, але цяжка пярэчыць фактам. Рабаўнікамі былі нямецкія акупанты, якія ў гады Першай сусветнай вайны пачалі буйнапрамысловую эксплуатацыю Белавежскай пушчы. Тады якраз пабудавалі ў Гайнаўцы суперсучаснае як на тыя гады хімічнае прадпрыемства і тартак для перапрацоўкі драўніннай сыравіны. А перапрацавалі яе нямала. На працягу ледзь трох гадоў, з 1915 да 1918 года, перарабілі на месцы або вывезлі ў Рэйх больш за 5 мільёнаў кубаметраў драўніны. Спусташэнню падвяргнулася амаль 20 тысяч гектараў пушчы. Да высечкі лесу занялі 1200 нямецкіх жаўнераў, 3 тысячы расійскіх і французскіх палонных ды 8 тысяч мясцовых рабочых сарганізаваных у батальёны.

У першы год акупацыі немцы эксплуатавалі лес пры ўжо існуючых дарогах і шырокакалейцы на шляхах Гайнаўка — Чаромха і Гайнаўка — Нараўка ды паблізу сплаўных рэк Нарвы, Нараўкі, Лясной і Яселды. У меру паступаючай высечкі давоз драўніны з аголенай уздоўж гэтых шляхоў пушчы станавіўся ўсё цяжэйшым. У 1916 годзе, пачаўшы ад вясны, нямецкі акупант, карыстаючыся 500 ваеннапалоннымі, пачаў пабудову вузкакалейкі. Яе першы 30-кіламетровы адрэзак здалі ў карыстанне ў апошнія дні мая таго ж года. Пралягаў ён да Масева. На яго дзевятым кіламетры, лічыўшы ад Гайнаўкі, паставілі часовы барак, а на чатырнаццатым — дэпо для 4 паравозаў. Пару месяцаў пасля паклалі пуці на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF