Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.
Першыя паездкіВіктар САЗОНАЎКіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на самым пачатку свайго трэцяга афіцыйнага тэрміну кіравання наведае Казахстан і Беларусь. Не ЗША, не Еўропу і нават не Кітай. Уладзімір Уладзіміравіч хоча выглядаць цалкам паслядоўным начальнікам самай вялікай па тэрыторыі краіны, і калі ўжо агучыў на сваёй інаўгурацыі, што прыярытэтамі ў знешняй палітыцы будуць менавіта краіны СНД, то так і робіць. Ну а найбольш блізкімі і залежнымі ад яго асабістай волі ён лічыць Казахстан і Беларусь — ці то партнёраў, ці то васалаў па агульнай эканамічнай і мытнай прасторы. Менавіта сюды будуць першыя замежныя паездкі новаабранага начальніка Расіі. Таму ім надаюць найбольшую ўвагу і значымасць. Гаворачы карацей, расійскі кіраўнік едзе паўзірацца на сваю „вотчыну”, і паказвае дэмакратычным краінам, што яны зарана ў сваёй рыторыцы тэрмін „халодная вайна” сталі выкарыстоўваць у мінулым часе. Заявіўшы пра свой непрыезд на саміт Вялікай васьмёркі, Пуцін нават не стаў падшукваць дыпламатычных слоў для тлумачэння такіх дзеянняў. Ён проста заявіў, што яму няма калі сустракацца з лідарамі сямі найбольш моцных дэмакратычных эканомік свету, бо ён заняты стварэннем новага ўрада. Таму, нібыта, паедзе на саміт былы кіраўнік Расіі, цяперашні прэм’ер-міністр гэтай краіны Дзмітры Мядзведзеў, з якім Пуцін проста памяняўся ўладнымі месцамі. Пра гэтыя замены Пуціна на Мядзведзева і наадварот ужо анекдоты хадзіць сталі. Нібыта (...) |