Ніва № 22 (2924), 27 мая 2012 г.

Фестываль натхняе

Ганна КАНДРАЦЮК

Як прыклад жывой крэатыўнасці Фестывалю царкоўнай музыкі прамовіла музычна-рэлігійна-мастацкая падзея. Мова аб прэм’еры твора Рамуальда Твардоўскага: Воспойте Господеви песнь нову. Твор польскага кампазітара выканаў знакаміты хор Нацыянальнага цэнтра мастацтва „Preludiu” пад кірункам Воіцу Эначэску. Прэм’ера прагучала ў апошні дзень фестывалю на г.зв. гала-канцэрце, калі выступілі найлепшыя з ліку найлепшых выканаўцаў. Румынскія харысты — лаўрэаты першай узнагароды ў катэгорыі прафесійных хароў.

У недагаворанай паэтыцы здарэння адчувалася вялікае прызнанне кампазітару, які ў сціплай сакрэтнасці адзначаў сваё трыццацігоддзе натужлівай працы ў журы фестывалю...

Рамуальд Твардоўскі ўсклаў на свае плечы яшчэ адну вялікую і непрыкметную для вока місію. Сваім творчым прыкладам і ангажаванасцю ў рост фестывалю адкрыў беластоцка-праваслаўную публіку на царкоўную музыку ХХІ стагоддзя. Кампазіцыі Твардоўскага нярэдка спалучаюць з мадэрнымі іконамі Ежы Навасельскага. Іх канцэптуальная перспектыва з аскетычнай вобразнасцю і свядомай дысгармоніяй прамаўляе як малітоўны пратэст супраць бяздушнаму вобліку сучаснай культуры. Падобныя з’явы адбываюцца ў цэлым праваслаўным свеце. Найлепшым тут прыкладам творчасць Лесі Дзічко, сучаснай украінскай кампазітаркі, якая ад чатырох гадоў таксама прымае ўдзел у працы журы фестывалю. У час адкрыцця ХVIII выпуску фестывалю была запрэзентавана яе мануальная „Літургія” ў выкананні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF