Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.

Фестываль суправаджалі знакі з неба

Аляксей МАРОЗ

Удзельнікі мерапрыемства цудам называлі знакі з неба, якія 6 мая суправаджалі юр’еўскі абрад на полі Дарафея Фіёніка побач Студзіводаў. Абрад быў галоўнай падзеяй першай часткі ІХ Міжнароднага Падляшска-Палескага фестывалю „Там по маёвуй росі”, які распачаўся дзень раней і будзе доўжыцца ажно да чэрвеня.

Другі дзень мерапрыемства распачаўся з малітваў у Прачысценскай царкве ў Бельску-Падляшскім, у якіх прынялі ўдзел госці фестывалю з протаіерэем Сяргеем Гардуном са Свята-Духаўскага сабора ў Мінску, вядомым перакладчыкам царкоўнай літаратуры на беларускую мову, м.інш. Свяшчэннага Пісання. Быў гэта асаблівы дзень, бо нядзеля ў велікодны перыяд супала са святкаваннем у гонар святога велікамучаніка Георгія, якое ў нас называецца Юр’ем. Дарафей і Альжбета Фіёнікі разам з сямейнікамі пасля багаслужбы ў царкве здаўна адзначалі гэтае святкаванне на сваім полі, з абрадам каравая, качаннем па збожжы і гасцяваннем на прыродзе. Аднак першы раз юр’еўскі абрад на іх полі распачаўся ад малітваў, якія ўзначальваў праваслаўны святар. На гэты раз героямі абраду побач бяльшчан былі госці з Беларусі — носьбіты народных традыцый з пад Кобрына і Жабінкі.

Перад самым выхадам са Студзіводаў выпаў невялікі маёвы дожджык, зрабіў расу на траве і назва фестывалю не была ўжо пустой. Калі ў іншых частках Бельска-Падляшскага, у напрамку Гайнаўкі і Беластока выпаў лівень і па асфальтавых дарогах плыла ручаямі вада, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF