Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.

Разлічыць сістэму

Размова з Ігарам КУЗНЯЦОВЫМ, дацэнтам на аддзеле міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, удзельнікам навуковай канферэнцыі „Дэпартацыя палякаў з савецкіх Беларусі і Літвы пасля Другой сусветнай вайны”, ладжанай беластоцкім аддзелам Інстытута нацыянальнай памяці.

— Ці маглі б Вы прывесці даныя наконт рэпрэсавання грамадзян Беларусі ў сталінскія гады?

— Афіцыйныя зводкі называюць 600 тысяч, з чаго 250 тысяч былі суджаны ваеннымі калегіямі Вярхоўнага суда, ваеннымі трыбуналамі, спецкамісіямі акруговых судоў. Апошнія 350 тысяч трапіла пад адміністрацыйны разбор. Праводзіліся дэпартацыі, а прысудаў не аб’яўлялі. Вось так, папросту, высылалі, напрыклад, у Краснаярскі край. Аднак, паводле маіх падлікаў, гэтая колькасць вагаецца ад 1 350 тысяч да 1 600 тысяч. З чаго такая розніца? Справа ў метадалогіі вылічэнняў. Афіцыйна прымаюцца пад увагу запісы ў архівах, датычныя судовых пастаноў пра дэпартацыі, а не ўлічваючыя рашэнняў выканкамаў, нікім не зацверджаных ссылак, па невядомых пастановах. Тройкі НКВД расстрэльвалі больш людзей, а менш займаліся звязанымі з гэтым фармальнасцямі. Для прыкладу: у Курапатах былі праведзены два расследаванні. У 1998 годзе ваенная пракуратура правяла эксгумацыю і знайшла два кашалькі. У адным з іх крымінолагі знайшлі нямнога грошай і запіску пра затрыманне ў гродзенскай турме пад датай 3 чэрвеня 1940 года. Адну з асоб, якой дакументы былі знойдзены ў гэтым кашальку, арыштавана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF