Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.

Сляды трохсотгадовай даўніны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З беластоцка-аўгустаўскай шашы, не даязджаючы да Карыціна, відаць бяскрылы вятрак. Быў ён пабудаваны ў 1936 годзе ў той кліматычнай паласе, дзе спрыяльныя вятры, у якой, здаецца, апынулася амаль уся Сакольшчына. Вятрак той стаіць на грунтах вёскі Шацілаўка. Сама Шацілаўка здаецца нічым асаблівым не вызначаецца...

Падаюся ў наступную вёску, у Дзенцялоўку. Вёска невялікая, на яе канцы будынак тыповы для школьнага будаўніцтва 1960-х гадоў. А на сцяне гэтага будынка вялікая табліца з неспадзяваным этымалагічным зместам. Гэта кароткая легенда, якая расказвае, што праз вёску праязджаў гандляр птушкамі, там яму абарвалася кола ў возе, птушкі разляцеліся з клетак і мясцовасць атрымала назву ад адной з іх.

Будынак той, аднак, зацікавіў мяне яшчэ іншымі інфармацыямі, менавіта ў іншым месцы распавядалася пра цікавыя формы працы, якія там прапануюцца. Заглянуў я тады ў канторку, дзе за камп’ютарам працавала жанчына сярэдніх гадоў. Паінфармавала яна мяне, што ў будынку працуе Асяродак сацыяльнай дапамогі. Але гэта не дом для састарэлых, гэта асяродак для людзей з недамогамі псіхікі, якім цяжка існаваць у „нармальным” свеце. У асяродку адбываюцца тэрапеўтычныя заняткі, м.інш. па рукадзеллю, жывапісе, спорце. Падапечныя ездзяць прэзентаваць сваю творчасць па цэлай Польшчы, м.інш. у Дамброву-Гурнічую, Валч... Асяродак мае прыватны характар, утрымоўваецца з недзяржаўных узносаў, не падтрымліваюць яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF