Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.
Юбілей арлянскіх футбалістаўМіхал МІНЦЭВІЧПра традыцыю прапагандавання фізкультуры ў вясковым асяроддзі Арлянскай гміны ўпершыню пісаў я ў „Ніве” ад 20 ліпеня 1997 года. „Лепш каб моладзь займалася спортам, заміж жлукціць піва па барах” — казаў мне тады і зараз падкрэслівае тое ж Сцяпан Лушч, 58-гадовы грамадскі прапагандыст фізкультуры з Кашалёў. Сёлета футбольная каманда арлянскага Гміннага футбольнага клуба адзначае свой юбілей — ужо 25 сезонаў іграе ў класе Б. Восенню мінулага года, пасля дзевяці гульняў яна ў ліку дзесяці каманд апынулася на пятым месцы з 16 ачкамі (столькі ж набралі каманды трэцяя і чацвёртая). Фізкультура і аматарскі спорт гэта не толькі здароўе і цялесная моц асоб, якія імі займаюцца. Гэта і балельшчыкам спосаб на правядзенне вольнага часу, заміж выседжвання перад тэлевізарам ці камп’ютарам. Ды не толькі — бо чым больш спартыўных заняткаў, тым спакайнейшыя нашы вуліцы. Існуе ўжо каля трыццаці гадоў і цешыць ды напаўняе гонарам арлян і жыхароў навакольных мясцовасцей — гэта футбольная спортпляцоўка пабудаваная колішняй кашалёўскай моладдзю. Распаложана яна ў пачатку Кашалёў з боку Орлі, побач лесу званага Борам і лічыцца адной з лепшых у ваяводстве. Успамінае Сцяпан Лушч: Спортам, а перш за ўсё футболам, цікавіўся я з дзяцінства. І хаця нашу акуляры, іграў я ў мясцовай камандзе. Падчас навукі ў будаўнічым прафтэхвучылішчы належаў я да ЛЗС (Ludowe Zespoły Sportowe), а пасля завяршэння школы ў 1972 годзе (...) |