Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.
Царкоўная музыка ў ГайнаўцыАляксей МАРОЗУ прыпушчанскім горадзе Гайнаўка ўжо 31 раз прайшоў фестываль царкоўнай музыкі. Сёлета арганізатары Міжнароднага фестывалю „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які з 6 па 12 мая адбыўся ў Свята-Троіцкім саборы, паставілі ў галоўным на павышэнне ўзроўню царкоўнага спеву сярод прыхадскіх хароў. Наладзілі яны семінар і майстар-класы па царкоўнай музыцы, у якіх прынялі ўдзел, між іншым, дырыжоры і харысты. Сярод конкурсных выканаўцаў выдатную большасць састаўлялі праваслаўныя прыхадскія хары з Польшчы і замежжа і хары праваслаўнага духавенства. Ужо традыцыйна найбольш замежных харыстаў прыехала з Рэспублікі Беларусь і, так як было ў мінулых гадах, дабіліся яны перамогі. — Гэты фестываль глыбока пранік у нашую свядомасць. Так, што сёння было б цяжка без яго ўявіць сабе веснавыя дні Гайнаўкі. Чаму так ёсць? Бо царкоўны спеў моцна ўплывае на душу чалавека, на яго духоўны стан, пачуцці, малітоўны настрой і паводзіны. Гэта дасканалая форма радасці, якую толькі чалавек можа выказаць. Царкоўны спеў — спосаб выказвання найвышэйшай пашаны да Бога, — сказаў у час адкрыцця мерапрыемства мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава ў прысутнасці шматлікіх знатных гасцей і гайнаўскай публікі. У час інаўгурацыі фестывалю ўдала выступіў Хор духавенства Варшаўска-Бельскай епархіі, мінулагодні лаўрэат першага месца ў катэгорыі іншых хароў. — Чарговы раз Гайнаўка становіцца месцам, дзе можна атрымаць глыбокія ўражанні. (...) |