Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.
Норма і паталогіяУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНайбольш цяжка адказваць на дзіцячыя пытанні. Мае малыя дзеці, пачуўшы нешта ад дарослых ці ў тэлевізійных навінах, часта дапытваюцца: „А якія дзядзькі — добрыя ці кепскія — кіруюць гэтай краінай?”. Стараюся адказваць, як думаю, пазбягаючы катэгарычнасці, але дзеці патрабуюць канкрэтыкі і адназначных акцэнтаў. „Дзе ўсё ж горшыя дзядзькі кіруюць — у Расіі ці ў Кітаі?” — „А ў Бразіліі ўсё ж добрыя ці кепскія кіруюць?”. Пры тым дзіцячая свядомасць не прымае сярэдніх характарыстык — ёсць дабро і ёсць зло, і нешта адно мусіць выразна дамінаваць. У палітычнай рэальнасці ўсё куды больш складана, але часам зло сапраўды набывае такое яскравае аблічча, што яго ўжо ні з чым не пераблытаеш. На мінулым тыдні можна было засмуціцца і парадавацца за французаў. Засмуціцца таму, што ўсё ж бальшыня зрабіла свой выбар на карысць сацыяліста Франсуа Аланда. А парадавацца таму, што дзякуючы дэмакратычным заваёвам папярэдніх пакаленняў народ гэтай краіны мае мажлівасць выбіраць і змяняць кіраўніка дзяржавы. Мне ніколі асабліва не падабаўся Нікаля Сарказі, але тое, як ён зыходзіць з пасады прэзідэнта Францыі выклікае павагу. Саступіўшы пару адсоткаў свайму саперніку, ён не стаў наракаць на нейкія пабочныя фактары, а адразу прызнаў сваю паразу і запрасіў пераможцу разам ускласці кветкі на дзень заканчэння Другой сусветнай вайны. І гэта норма. Такім чынам палітыкі яднаюць нацыю і выяўляюць, што асабістыя інтарэсы ім менш (...) |