Ніва № 21 (2923), 20 мая 2012 г.

Лякарства на смутак дэмаграфіі

Ганна КАНДРАЦЮК

На мінулым тыдні я наведала дзве непублічныя пачатковыя школы: беластоцкую праваслаўную і вясковую школу з дваццаццю вучнямі ў Арэшкаве. Абедзве сустрэчы пацвердзілі дзіўнае і прызабытае ўжо назіранне. Вучні гэтых дзвюх навучальных устаноў з даверам слухалі слоў сваіх настаўнікаў. Настаўнікі ў сваю чаргу паводзілі сябе так, быццам у жыцці не існавала ўжо нічога апрача вучняў. Усё гэта дапаўняла атмасфера зруху, даездаў, ангажаванасці і мабільнасці...

З Гайнаўкі ў Арэшкава падабрала мяне маладая настаўніца беларускай мовы Анна Франкоўская. Яе карані па жаночай ліні выводзяцца якраз з маёй роднай мясціны і гэтая акалічнасць выдатна ацяпляла наш кантакт.

У дарозе, дзесьці за Парыевам, я даведалася, што сучасныя школьнікі рашаюць хатнія задачы праз камп’ютар.

— І не любяць, калі ў якасці ўзнагарод ім прапануюць кніжкі, — дадала мая субяседніца.

* * *

Перад адрамантаваным будынкам школы пасаджаны маладыя дубы. Нядаўна ў Арэшкаве адзначалі свята вясны. У госці прыехалі дзеці з белавежскага дзетдома. Разам гулялі, ладзілі спаборніцтвы, ласаваліся пачастункам. След ад мерапрыемства застаўся ў будынку школы, прыаздобленай у гірлянды з галінак бярозы і папяровыя кветкі. Настрой аптымізму і свежасці мацаваў малады і сімпатычны настаўніцкі калектыў. У час майго прыезду якраз ад’язджала ўжо дамоў настаўніца інфарматыкі.

— Пані Уршуля даязджае да нас аж з Беластока, — паяснілі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF