Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.
Пілігрымка ў сучаснае і гісторыю Святой Зямлі (5)Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЗавяршаючы аповед пра пілігрымку ў Ізраіль, хочацца расказаць яшчэ пра некаторыя святыні краіны і пра мясцовасці, якія ўвайшлі ў біблейскую гісторыю, у якіх засталіся культавыя знакі, гістарычныя адзнакі, малітоўныя асяродкі і ўнікальныя забудовы. Цень Гефсіманскага саду Гефсіманія — гэта мясцовасць у Кедронскай даліне ля схілу Елеонскай гары, непадалёк старой часткі Іерусаліма. У перакладзе Гефсіманія азначае „маслінавы прэс”, паводле біблейскай гісторыі менавіта тут Ісус маліўся ў садзе ў ноч перад арыштам. У евангельскія часы Гефсіманскім садам называлася амаль уся мясцовая даліна. Сёння гэта зусім невялікая тэрыторыя квадратнай планіроўкі, нават меншая за палову сярэдняга па велічыні футбольнага поля. У гістарычным садзе расце 8 старых аліўкавых дрэваў — па розных ацэнах іх „узрост” вагаецца ад паўтары тысячы гадоў да больш чым двух тысяч. А гэта азначае, што некаторыя з гэтых дрэваў былі сведкамі малення Сына Божага аб чашы. У даўнія часы побач з гэтым месцам была збудаваная візантыйская царква, якую пазней разбурылі. З XVII стагоддзя Гефсіманскі сад трапіў у валоданне францішканаў, якія пазней яго абгарадзілі. Пры наведванні падалося, што на тэрыторыю самога саду нікога не пускаюць, але пазней сярод дрэваў разбрылася нейкая група японцаў. Па ўсім відаць, уваход у сад платны. Старыя і тоўстыя, нібы казачныя, аліўкавыя дрэвы, даюць цень і ствараюць асаблівае (...) |