Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.

Міцкевіч пранікнёна ведаў беларускія абрады

Ганна КАНДРАЦЮК

Пра творы Адама Міцкевіча, здавалася б, даўно ўсё сказана і даказана. Паэт, які займеў славу нацыянальнага прарока, як ніхто патлумачаны і асветлены атрадам даследчыкаў-міцкевічолагаў. Таму ўражвае наватарскі і дапаўняльны характар кніжкі доктар Гражыны Харытанюк-Міхей з кафедры беларускай культуры ў Беластоку пад загалоўкам: „Obrzęd dziadów w dokumentah i w cyklu Mickiewicza”* (Абрад дзядоў ў дакументах і ў цыкле Міцкевіча). Аказваецца, ніхто з даследчыкаў да гэтай пары не даказаў, на якой аснове Адам Міцкевіч стварыў арцыдраму „Дзяды”. Станіслаў Пігонь, адзін з самых вядомых польскіх міцкевічолагаў, меркаваў, што ў аснову „Дзядоў” зафіксаваў ён беларускі абрад Радаўніцы. У гэтым меркаванні меў пераканаць прафесара „грамадскі” характар вясновага абраду. Сам даследчык не сутыкнуўся з абрадам і лічыў яго ўжо прызабытым ужо ў часы Міцкевіча.

Прафесар Алімпія Свяневічова, якая ў сваю чаргу ведала дзяды з асабістага назірання (нарадзілася ў маёнтку Вязынка каля Мінска) даказвала, што Міцкевіч паслужыўся не вясновым, а асеннім цыклам абраду. На гэта паказвала змрочная і напаўсакрэтная атмасфера характэрная драме. Даследчыца прыводзіла выказванні жыхароў вёскі Сяледчыкі, якія ў часы яе дзяцінства ладзілі памінальныя святы. Іх расказы спісаны ў арыгінале і перакладзены на польскую мову.

Пытанне канчаткова асвятліла доктар Гражына Харытанюк-Міхей, якая сама даследавала абрад у Беларусі і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF