Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.
Традыцыя і сучаснасць у бельскім музеіАляксей МАРОЗУ Музеі ў Бельску-Падляшскім, філіяле Падляшскага музея ў Беластоку, які знаходзіцца ў бельскай ратушы, можна было ўбачыць жывапіс і графіку беларускіх мастакоў, пражываючых у Польшчы. Іх выбраныя працы састаўляюць калекцыю, якая прэзентавалася і будзе яшчэ паказвацца ў бельскім музеі. Апошнімі гадамі працаўнікі музея разам з людзьмі, зацікаўленымі нашай традыцыяй, многа сіл уклалі ў збіранне, апісванне і каталагізацыю абрадавых ручнікоў з Бельскага і Гайнаўскага паветаў. З іх састаўлена займальная экспазіцыя „Таямнічы ручнік”, якая зараз прэзентуецца ў выставачнай зале Музея ў Бельску-Падляшскім. Кіраўнік музея Аліна Дэмбоўская вялікую ўвагу адводзіць адукацыі мясцовага насельніцтва. Пры нагодзе выставак у музеі ладзяцца адукацыйныя сустрэчы і майстар-класы, найчасцей для вучняў з Бельска-Падляшскага і наваколля. У музеі меў я нагоду паразмаўляць з удзельнікамі керамічнага майстар-класа, што арганізаваўся ў рамках праекта „Heca z pieca”. Вучні бельскіх школ і Комплексу школ у Ягуштове выконвалі дэкаратыўныя прадметы — збаночкі для кветак, свістулькі, невялікія гаршчочкі, анёлкі, дракончыкі. Заняткі вяліся з верасня мінулага года і маюць закончыцца ў чэрвені гэтага года, між іншым, выстаўкай прац маладых аматараў керамічнага рукадзелля і запрэзентаваннем табліц са здымкамі керамічных работ. — У час заняткаў я вучу працаваць з глінай і выконваць цікавыя дэкаратыўныя прадметы. (...) |