Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.

Што зможа музыка?

Уршула ШУБЗДА

Чарговы — шосты — канцэрт „Салідарныя з Беларуссю” прайшоў у Варшаве. На Параднай плошчы ўжо на некалькі гадзін да пачатку мерапрыемства збіраліся людзі. Моладзь з Ініцыятавы „Свабодная Беларусь” з бел-чырвона-белымі сцягамі заахвочвала прыняць удзел у канцэрце ўсіх, каго ў гэтую пару можна было сустрэць непадалёк Палаца культуры. Гэта напэўна прыцягнула гледачоў, якіх ужо ў 19 гадзін на плошчы было шмат. Між іншым быў Роберт Ляшчынскі, вядомы польскі музычны крытык, які ў мінулых гадах вёў канцэрт.

— Я лічу сябе аўтарам гэтай падзеі. Не было мяне толькі адзін раз на канцэрце „Салідарных з Беларуссю” ў 2010 годзе, калі мела месца нацыянальная жалоба. Паводле мяне, беларускія гурты лепшыя, чым польскія. Не адзін раз я ўжо ўспамінаў, што нашая музыка мёртвая, а ў беларускай ідзе пра барацьбу, ідэю!

Такім фанатам беларускай музыкі як Роберт Ляшчынскі зайгралі гурты „Рэха”, „ВЗ-аркестр” Зміцера Вайцюшкевіча ды „Vincent”, з польскіх — „Пауля і Кароль”, „Вавамуфін”, „Малео рэгі рокерс”, „Габакук” і „Р.У.Т.А.”.

Канцэрт пачаўся выступам гурту „Малео рэгі рокерс”, які ўдзельнічае ў фестывалі ад пачатку яго існавання. Дар’юш Маляёнак — вакаліст гурту адзначыў, што немагчыма не дапамагчы, калі за мяжою дзеецца штораз горш.

Падобныя ўражанні мае Паблапава з гурту „Вавамуфін”, які ўжо ў 2006 годзе разам з Каяй спявалі аўтарскую песню са словамі: „Łuka, wolność do ciebie puka, uważaj bo Pan na ciebie codzień (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF