Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.
Крынскія валакальнікіІаанна ЧАБАНУ суботу, 28 красавіка, у Крынскім доме культуры адбылося мерапрыемства „Ой, шлі валакальнікі — сустрэчы з беларускімі велікоднымі традыцыямі”. Мерапрыемства арганізавала Культурнае аб’яднанне „Тэрра Інкогніта” пры выдатнай дапамозе Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і дырэкцыі Крынскага дома культуры. Сама ідэя арганізавання падобнага характару акцый зрадзілася з патрэбы зберажэння найвялікшых, традыцыйных каштоўнасцей Крынскай — калісь у складзе Гродзенскай — зямлі. Такія словы як „валоканне” ці „місаед” вельмі экзатычныя і чужыя мясцоваму, маладому пакаленню. Гэтыя галоўныя вызначальнікі мясцовай тоеснасці адміраюць разам з адыходам старажылаў. Яны — людзі адлеглай эпохі, з’яўляюцца галоўнымі героямі сустрэч, ладжаных аб’яднаннем „Тэрра Інкогніта”. Аўдыёзапісы іхніх успамінаў назаўжды застануцца асноўным пацвярджэннем прысутнасці беларускай культуры на гэтай зямлі. Менавіта з мультымедыйнай прэзентацыі пачалося валакальнае мерапрыемства. Велікодныя аповеды і аўтэнтычныя спевы з Крушынян, Азяран-Вялікіх, Вострава-Паўднёвага, Ляшчан і Крынак прагучалі на фоне старажытных фатаграфій, у асноўным крынскай сям’і Анісімовічаў. На базе матэрыялаў, сабраных таварыствам у час навуковых экспедыцый, паўстала таксама валакальная сцэнка. Дуэт „Зараніца” зацікавіў гледачоў велікоднымі рыфмаванкамі і песнямі з Крушынян, Азяран і Піражкоў. Многія падпявалі і дзякавалі гучнымі апладысментамі. Затым (...) |