Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.

Дэпартацыі ў засені архіваў

(М.Х.)

Пра дэпартацыі з савецкіх Беларусі і Літвы (не толькі палякаў), галоўным чынам пасля Другой сусветнай вайны, была мова ў ходзе навуковай канферэнцыі ў беластоцкім аддзеле Інстытута нацыянальнай памяці, ладжанай у 60-ю гадавіну апошняй вывазкі.

— Дакладчыкі нашай канферэнцыі мелі магчымасць дайсці да дакументаў, да якіх мы дабіцца не ў змозе, — сказаў ва ўступным слове выконваючы абавязкі дырэктара аддзела Радаслаў Пэтэрман.

— У нас, у Беларусі, такая канферэнцыя была б немагчымая, — адзначыў гісторык Ігар Кузняцоў, дацэнт на аддзеле міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску.

Канферэнцыя кранала, галоўным чынам, вывазак 1944-1952 гадоў, выконваных сіламі НКВД, КДБ і МУС Беларускай ССР. Пра свае даследаванні на гэтую тэму гаварыў:

— Гэта прагнозы, якія, мабыць, не надта можна будзе пацвердзіць у будучыні. У архівах беларускага КДБ знішчана многа дакументаў, у тым з 1944-1952 гадоў. Да статыстык трэба адносіцца насцярожана. У Беларусі архівы КДБ недаступныя. Ніхто там не займаецца рэпрэсіямі сталінскіх гадоў. Ні на вучэльнях, нідзе. Беларусь гэта адзіная з краін былога СССР, якая не абнародавала колькасці ахвяр таго перыяду. Паводле маіх звестак можна гаварыць пра мільён і шэсцьсот тысяч рэпрэсаваных (у разуменні, напрыклад, карна засуджаных на дэпартацыю — М. Х.)

З інфармацый, атрыманых дацэнтам Кузняцовым, вынікае, што — насуперак таму, што гаварыла і гаворыць беларуская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF