Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.

Кірмаш — выдатная задума

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Напярэдадні Міжнароднага дня кнігі (сёлета выпаў 23 красавіка) у зале Гарадскога асяродка спорту і рэкрэацыі завяршыўся першы, трохдзённы, агульнапольскі Кніжны кірмаш „На памежжы культур”. Прыцягнуў ён аж пяцьдзесят выдавецкіх суб’ектаў.

— З наступнага года будзе яна трансгранічным мерапрыемствам. Сёлета мы пачалі наладжваць кантакты з партнёрамі з за ўсходняй мяжы і ўжо сёння ведаем, што чарговы выпуск Кніжнага кірмашу ў Беластоку будзе яшчэ цікавейшы, — згодна заяўляюць Анджэй Каліноўскі і Пётр Брысач з фонду „Суседзі”, які — запар з Падляшскай ксёнжніцай — ладзіў усё мерапрыемства.

Гэтага мерапрыемства (нягледзячы на захады арганізатараў) не падтрымалі ні Маршалкоўская ўправа, ні беластоцкая Гарадская ўправа, якія палічылі, што імпрэза мае камерцыйны характар, таму і нельга яе падтрымаць фінансава і — як выпадае меркаваць — не служыць яна прамоцыі так горада, як і рэгіёна. Прыгадаем: шматтысячныя датацыі ад беластоцкай Ратушы атрымліваюць такія камерцыйныя (!) мерапрыемствы як „Pozytywne Wibracje”. Ужо пасля завяршэння кірмашу спыталі мы старшыню Камісіі культуры Гарадской управы Мацея Бярнацкага што ён думае пра адмову падтрымкі гэтага мерапрыемства беластоцкімі ўладамі.

— Я дзівуюся такому рашэнню. Гэта ж выдатная прамоцыя горада, і то не толькі ў Польшчы.

У адкрыцці кірмашу ўсё ж такі прысутнічаў прадстаўнік магістрата, намеснік прэзідэнта горада Аляксандр Сасна. Гаварыў ён да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF