Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.
Праследаванні ў БеларусіАндрэй ГАЎРЫЛЮКСяргей Падсасонны, беларускі журналіст з тэлебачання Белсат быў госцем ольштынскай аўдыторыі 18 красавіка г.г. Народжаны ў 1981 годзе, закончыў два факультэты на Гомельскім універсітэце, дактарызаваўся ў 2006 годзе. За апазіцыйную і журналісцкую дзейнасць быў арыштаваны ў 2008 годзе. Сёлета ўцёк у Польшчу. Гаворыцца ў Польшчы, — казаў ён, — што на Беларусі чыста. Гэта праўда, вакол жылых блокаў чыста, ёсць нават ежа, але няма свабоды. Многім гэтага хапае, але не ўсім. Палякі, мабыць, больш ведаюць пра Егіпет, чым пра Беларусь, бо на поўдзень ездзяць часцей. Для паездкі ў Беларусь трэба мець візу, а гэта многіх знеахвочвае. А варта на свае вочы пабачыць Беларусь. Мы змагаемся за правы чалавека і за свабоду слова. Сёння ў Беларусі выходзяць толькі дзве незалежныя ад улад газеты. Можна слухаць радыё Рацыя, Еўрарадыё, Свабода ды глядзець тэлебачанне Белсат. Аднак яно можа даходзіць толькі да мільёна гледачоў, а гэта нямнога ў параўнанні з дзесяццю мільёнамі насельніцтва Беларусі. Усе могуць аглядаць дзяржаўнае, лукашэнкаўскае тэлебачанне. Праследуюць так, як калісь апісаў Салжаніцын — стукаюць рана ў дзверы. Могуць арыштаваць на дзесяць дзён за тое, што чалавек носіць бел-чырвона-белы шалік. Могуць затрымаць, бо маеш фотаапарат у наплечніку і будуць табе ўталкоўваць, што іх праследуеш. Могуць абвінаваціць, што сікаеш у публічным месцы — і не дакажаш, што так не было, калі абвінавачвае (...) |