Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.

Гадавіна „ВЯСНЫ”

Віктар САЗОНАЎ

Шаснаццаць гадоў прайшло з таго часу, калі група аднадумцаў сабралася, каб утварыць арганізацыю, якая будзе дбаць пра людзей якія падвяргаюцца палітычнаму пераследу або церпяць за свае погляды і перакананні. „Вясна-96”. Такую далі назву гэтай арганізацыі вясной 1996 года. Яе старшынёй стаў ужо і дагэтуль вядомы адраджэнец і патрыёт Алесь Бяляцкі.

Арганізацыю „Вясна-96” пасля актыўнага маніторынгу за выбарамі 2001 года зачынілі. Фармальныя прычыны на тое, як заўсёды, знайшліся. Але праваабаронцы не спынілі сваёй дзейнасці. Ніхто, і аніякае заканадаўства не можа забараніць чалавеку стаць праваабаронцам і змагацца за правы іншых людзей. Беларускае заканадаўства таксама гэтага афіцыйна не забараняе.

Збор і распаўсюд інфармацыі пра затрыманых, інфармаванне грамадскасці, маніторынг, змаганне ў судах, юрыдычныя кансультацыі, пошук адвакатаў, матэрыяльная дапамога пацярпелым... Гэта толькі дробны пералік той працы, якую рупліва ўсе гэтыя гады рабілі праваабаронцы.

Ніхто некалі не скажа, што ў гэты час тут ніхто нічога не рабіў, — заявіў у сваім заключным слове на пасяджэнні суда над ім нязменны кіраўнік гэтай арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Сапраўды, чаго варты быў бы народ, чаго варта была б нашая нацыя, каб не мела сваіх праваабаронцаў, што гатовыя ахвяраваць дзеля высокіх ідэалаў. Ці меў бы такі народ перспектывы і будучыню, каб не меў у сваёй нацыянальнай душы галоўных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF