Ніва № 20 (2922), 13 мая 2012 г.

Замалявалі ўказальнікі

Аляксей МАРОЗ

Невядомыя злачынцы замалявалі зялёнай фарбай каля дзесяці надпісаў на двухмоўных указальніках у Арлянскай гміне з назвамі вёсак на беларускай мове. Хутчэй за ўсё злачынства здзейсненае было ноччу з 1 на 2 мая на ўказальніках пры краёвай дарозе ¹ 66, на адрэзку з Бельска-Падляшскага ў Кляшчэлі, якія паказваюць на Спічкі, Тапчыкалы і Кошкі, а таксама на двух указальніках, якія знаходзяцца каля ваяводскай дарогі з Бельска ў Гайнаўку і паказваюць на Шчыты-Дзенцялова.

— Аб злачынстве даведаўся я 2 мая каля шаснаццатай гадзіны і паехаў сам пабачыць замаляваныя ўказальнікі. Аб здарэнні паінфармаваная была паліцыя, якая ўзяла ўзоры фарбы з указальнікаў і забяспечыла сляды злачынства. Сёння (4 мая — А.М.) работнікі пачысцілі з фарбы памаляваныя ўказальнікі. Для глупства няма ацэнкі і мы спадзяемся, што паліцыянты знойдуць злачынцаў і іх укараюць. Расследаванне вядзе Павятовая камендатура паліцыі ў Бельску-Падляшскім пад наглядам Ваяводскай камендатуры паліцыі, — заявіў войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк і дадаў, што час (вольныя ад працы дні, калі многа турыстаў наведвае наш рэгіён) і месца злачынства (каля рухлівых краёвай і ваяводскай дарог) пэўна не былі выпадковымі, а злачынцам магло залежаць, каб як найбольш людзей убачыла рэзультат вандалізму. Жыхары Арлянскай гміны толькі 4 мая з масмедыяў даведваліся аб злачынстве. Вестка выклікала абурэнне, але не страх, ці злосць.

— Я думаю, што гэта хуліганскае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF