Ніва № 19 (2921), 06 мая 2012 г.
Пілігрымка ў сучаснае і гісторыю Святой Зямлі (4)Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ нашым паломніцтве па Ізраілі настала пара расказаць пра некаторыя асаблівасці гаспадарчага і прыроднага ўладкавання гэтай краіны. Улічваючы геапалітычную сітуацыю, эканамічныя рэсурсы, прыродныя асаблівасці, дзяржава проста змушана надзвычай рацыянальна выкарыстоўваць падоранае Богам, выпакутаванае стагоддзямі ўсім народам, здабытае і ўсталяванае папярэднім пакаленнем. Лішне казаць, што Ізраіль жыве ў асаблівых умовах чакання і рыхтавання да вайны. Гэта стала паўсядзённай звыкласцю і знешне амаль не адчуваецца. Людзі, занятыя мірнай стваральнай працай, шануюць сваю дзяржаву і яе шматлікія заваёвы. Ад бедуінаў — да кібуцаў У краіне асаблівую ўвагу надаюць харчаванню. Амаль усё Ізраіль вырошчвае і прадукуе сам — гародніну, садавіну, малочныя і мясныя вырабы. Клімат дазваляе здымаць па два-тры ўраджаі ў год. Абапал дарог паміж гарадамі можна ўбачыць плантацыі мандарынаў, авакада, манга. З цытрусавых і садовых не растуць тут толькі какосавыя пальмы, не вельмі плоданосяць таксама ківі, але для сябе ў прыватных гаспадарках іх садзяць. Паводле сцвярджэнняў адмыслоўцаў, мясцовая гародніна і садавіна змяшчаюць мінімум нітратаў і іншай „хіміі”. У сельскай гаспадарцы прыдумана ўнікальная сістэма кропельнага арашэння: да кожнага парастка падведзены адмысловы вадавод, які праз кнопку камп’ютара пырскае ў адпаведны час у патрэбнае месца. Усё вельмі рацыянальна і (...) |