Ніва № 19 (2921), 06 мая 2012 г.

Тупанне каля Нетупы (3)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Падліпках аб’явілася прароцтва, а прарокам, прарочыўшым паўстанне там касцёла, быў Людвік Радзевіч. І тут паўстае пытанне, адкуль яму такое прароцтва навеялася. Быў я ўжо крыху нясмела прыраўнаў рэлігійнасць да электрычнасці і цяпер хачу на гэту тэму выказацца больш адважна. Бо, як мне здаецца з назіранняў за зменамі рэлігійнага зараду тут, у нашым тутэйшым наваколлі, рэлігійнасць мясцовых канфесійных суб’ектаў характарызуецца свайго роду індукцыяй. Калі адна канфесійная суполка бярэцца масава ўзводзіць свае храмы, зараз жа суседняя суполка хапаецца за тое ж самае — гэты род індукцыі добранька відаць на прыкладзе нашага Беластока. Але, як быў пісаў мудры цар Саламон, усё новае — гэта крыху прызабытае старое.

Так вось — так мне грэшна здаецца — маецца справа і з сакральным будаўніцтвам. Калі ў Старой Грыбоўшчыне Ілья Клімовіч стаў узводзіць царкву, дык жа ў ягоных канфесійных суседзяў заіндукавалася такая ж самая думка — пабудаваць касцёл! Адбылося тое даволі ціха, без такога гучнага размаху, які выклікала дзейнасць Ільі Клімовіча. Не было ў Падліпках хмар пілігрымаў, якія б неслі туды мяшкі з золатам, таму і касцёл тамашні паўставаў даволі празаічна, можна нават сказаць — сярмяжна. І так ціхенька ён стаіць і зараз...

Размахнуўся я быў ісці ўглыб ранейшай Букштальскай, а цяпер Кнышынскай пушчы, у бок Сасновіка, па пазначанай на мапе дарозе. Але тая дарога ў Падліпках выйшла на загароджаны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF