Ніва № 19 (2921), 06 мая 2012 г.
Новая школа, новыя дырэктарыАляксей МАРОЗЗ верасня мінулага года ў Нарве пачаў дзейнічаць Школьна-прадшкольны комплекс, у якога састаў уваходзяць раней асобныя Гімназія імя архіепіскапа, дывізійнага генерала Мірана Хадакоўскага і Падставовая школа імя генерала Зыгмунта Берлінга, разам з Самаўрадавым прадшколлем, якое раней існавала пры падставовай школе. З пачатку верасня 2011 г. на пасаду дырэктара нарваўскай школы быў назначаны настаўнік фізкультуры Юры Астапчук, а яго новым намеснікам стаў настаўнік беларускай мовы Ігар Лукашук. Другім віцэ-дырэктарам школы стала Аліна Асташэўская, былая дырэктар Падставовай школы ў Нарве. Зараз беларускай мове вучаць Ніна Абрамюк і Ігар Лукашук. — Я прыступіў да конкурсу на дырэктара школы з прапановамі развіцця школы з падтрымкай культурнай, нацыянальнай і рэлігійнай тоеснасці мясцовага грамадства і ў супрацоўніцтве з ім. Ставім мы на павышэнне ўзроўню навучання і выкарыстоўванне еўрасаюзных сродкаў для адукацыйных патрэб. Дзеля гэтага рэалізуем адукацыйныя праекты, якія падтрымліваюцца вонкавымі сродкамі. Хочам, каб нашыя вучні зразумелі, што яны паўнапраўныя грамадзяне Еўропы, — сказаў дырэктар Юры Астапчук. — Напрыклад, рэалізуем цікавы праект „Comenius”, спалучаны з прамоцыяй англійскай мовы. У рамках яго прымалі мы замежных гасцей, настаўнікі былі ў Нямеччыне, вучні і настаўнікі выязджалі ў кастрычніку мінулага года ў Іспанію, а ў маі паедуць у Італію. У Школьна-прадшкольным комплексе ў Нарве (...) |