Ніва № 19 (2921), 06 мая 2012 г.
Ахвярапрынашэнне караедаўМіраслаў ГРЫКАСцвярджэнне, што палякі ў Рэчы Паспалітай з’яўляюцца большасцю яе грамадзян, гэта труізм. Хаця б, калі б не прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, што шматліка пражываюць на яе тэрыторыі, можна было б сказаць, што Польшча сапраўды з’яўляецца аднароднай па нацыянальнай прыкмеце краінай. На жаль, у Еўропе, зміксаванай міграцыямі насельніцтва за хлебам, войнамі і палітычнай калькуляцыяй, няма такой краіны. Іншая справа, што якраз аб такой этнічна празрыстай айчыне мараць гэтак званыя палякі... сапраўдныя. Адрозніваюцца яны гэтым ад іншых палякаў, што рацыя заўсёды за імі. Таму не маюць рацыі тыя, хто думае інакш чым яны, інакш інтэрпрэтуе рэчаіснасць, прапаведуе іншы светапогляд, ці кіруецца іншымі палітычнымі сімпатыямі. Як паляк, я не ў змозе, аднак, вызначыць, хто гэта такі паляк... сапраўдны. Можа ім быць як прыхільнік ПіС, ЛПР, ГП, так і лявіцы. Можа ім быць так каталік, як і праваслаўны ці іегавіст. Прызнаюся, што я ў гэтым усім разгубіўся. Таму абапіраюся на канстытуцыю і яе непарушныя правілы. Дзякуючы гэтаму яшчэ ведаю, што я — грамадзянін Польскай Рэчы Паспалітай. Адно, што штораз больш трывожуся за высокую кандыцыю маёй канстытуцыі. Паводле польскай канстытуцыі кожны, — падкрэсліваю, — кожны польські грамадзянін мае права на раўнапраўнае трактаванне. Быццам бы гэтак і ёсць, але быццам бы. Канстытуцыя кожнай краіны з’яўляецца настолькі яе найбольш сутнасным юрыдычным актам, наколькі яе (...) |