Ніва № 19 (2921), 06 мая 2012 г.

Беларускі экстрым

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусь прылятаюць буслы і вяртаюцца еўрапейскія амбасадары. Ды яшчэ і доўгачаканае цяпло завітала. Здавалася б, добрыя прыкметы вясны. Але не ўсё так бясхмарна насамрэч. Дастаткова ўспомніць пра лідара ўсё той жа „Вясны” Алеся Бяляцкага, які і зараз застаецца ў месцы пазбаўлення волі, і вясновы настрой становіцца ўжо не такі і святочны. Ды і не адзін Бяляцкі там. Але нейкая надзея на іх вызваленне зноў зацяплілася.

Спрэчкі, хто выйграў у супрацьстаянні Еўропа-Беларусь увогуле бессэнсоўныя. Якая розніца хто там выйграў, калі беларусам ад таго выйгрышу мала што прыпадае. Трыста год ужо беларусам быць цяжка, і нават небяспечна. А калі ты яшчэ і патрыёт, і займаешся беларускасцю, штосьці для гэтага робіш, то ведай, у твае дзверы час ад часу будуць званіць такія госці, якія, па сцвярджэнню народнай мудрасці, горшыя за татарына.

Вось здавалася б так далёка, у Іркуцку, каму там можа падацца небяспечным правядзенне традыцыйнага беларускага Купалля, каму могуць зашкодзіць партрэты лідараў Беларускай Народнай Рэспублікі. Ды вось знайшліся такія. Следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці, а ў дадатак ваяры элітнага расійскага падраздзялення СОБР, ды яшчэ і спецназ у дапамогу ўварваліся ў масках і з аўтаматамі ў кватэру старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова і на сядзібу Таварыства. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF