Ніва № 19 (2921), 06 мая 2012 г.

Таемная шасцідзесятка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетні другі адкрыты конкурс на рэалізацыю „публічных задач у галіне культуры, мастацтва, аховы культурных здабыткаў і нацыянальнай спадчыны”, ладжаны беластоцкай Гарадской управай, быў вырашаны 16 сакавіка. Гэтыя задачы маюць быць здзейснены да канца года, пачынаючы з 1 красавіка. Вырашэнні конкурсу выклікаюць шмат сумненняў. Камісія з шасці чалавек поўнасцю высекла беларускія праекты, вартасныя не толькі нашаму асяроддзю, але і ўсяму Беластоку, якія поўнасцю супадалі з яго стратэгіяй, узбагачвалі культурную прапанову горада і далучаліся да яго прамоцыі. Сталася гэта, галоўным чынам, шляхам падмены крытэрыяў, якая адбылася паміж першым, студзеньскім, і другім, красавіцкім, размеркаваннем датацый, пра якую не ведалі аўтары праектаў. Даданыя крытэрыі можна інтэрпрэтаваць усяляк.

Спісак мерапрыемстваў і іх арганізатараў, якія праходзяць конкурс, канчаткова адабрае прэзідэнт Беластока. І гэтым разам, у выпадку красавіцкага выпуску, як і ранейшага студзеньскага, Тадэвуш Трускаляскі даў свой адабральны подпіс. Раней гэтыя праекты, у рамках дзейнасці Бюро культуры Гарадской управы, абмяркоўвае камісія з чатырох прадстаўнікоў прэзідэнта і двух асоб з няўрадавых арганізацый.

Загадчык Бюро культуры беластоцкай Гарадской управы, старшыня конкурснай камісіі Анна Пецюль:

У апошнім конкурсе былі размежаваны катэгорыі ацэнак. Асобна ацэньвалі мы праекты датычныя культурнай адукацыі, асобна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF