Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.
Сазонаў ад смеху і одумуМіра ЛУКШАУ Падляшскай ксёнжніцы на Літаратурнай серадзе (18 красавіка) выступіў чарговы аўтар, які піша па-беларуску — Віктар Сазонаў з Гродна, разам са сваім перакладчыкам Марцінам Рэмбачам. Сустрэчу вёў Арнольд Тачыскі. Гаворка была перш за ўсё пра „Занатоўкі кантрабандыста”, якія на сталах ваяводскай бібліятэкі апынуліся і ў польскай версіі. Чытачы цікавіліся таксама іншымі кнігамі літаратара, палітычнага дзеяча і праваабаронцы з Гродна. Гадзінная жывая сустрэча перарывалася смехам і воплескамі. Як кажа аўтар, ён і сам любіць смяяцца: — Мне вельмі падабаецца: нейкі чалавек прыдумаў гэтыя словы ў фільме пра барона Мюнхаўзена. Ён казаў: „Людзі, часцей смейцеся. Разумны выраз твару — гэта яшчэ не прыкмета розуму. І што самае галоўнае — усе подласці ў свеце рабіліся з разумным выразам твару. Таму часцей смейцеся”. Гэтак пра яго ў скарочанай форме: Віктар Сазонаў, Паўлаў сын. Беларус, праваслаўны, жанаты, мае сына і дачку. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1963 года ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, гісторык. Служыў у паветрана-дэсантных войсках (1981-1983), вайсковая спецыяльнасць — разведчык войскаў спецыяльнага прызначэння. Прайшоў працоўны шлях ад токара на Ашмянскім заводзе да навуковага супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ў Гародні (1991-1993). Пазней быў прадпрымальнікам. Актыўны ўдзельнік грамадска-палітычнага (...) |