Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.
Тупанне каля Нетупы (2)Аляксандр ВЯРБІЦКІВыйшаў я да царкоўкі, што за Старою Грыбоўшчынай, і паказалася мне карціна, якой я не спадзяваўся. А спадзяваўся я пабачыць запушчаны будынак, з адпадаючым тынкам, з падгніваючымі вокнамі, з ржавеючым дахам, з пахіленымі крыжамі... Але на будынку царквы крыжоў не было, затое быў ён ачэплены шчыльнымі рыштаваннямі і каля яго працавала некалькі работнікаў. Завёў я з імі гутарку і патлумачылі яны мне, што рыхтуюць падклад для крыцця будынка бляхай, а крыццё гэтае зробіць іншая ўжо фірма. Зменена ўжо частка ўстарэлых акон і неўзабаве будуць абноўлены і апошнія вокны. Царква мае быць пакрыта зялёнай бляхай, а „цыбулькі” атрымаюць пазалоту. Пра больш канкрэтаў мае субяседнікі не ведалі. З першага ходу думак ахапіла мяне здзіўленне, што так размашыста выпраўляецца аб’ект, хай сабе і рэлігійнага прызначэння, які для гэтых мэт ужо там мала каму здаецца быць патрэбным. Але з часам наведала мяне думка, што ўсё ж такі нават пра такі аб’ект трэба паклапаціцца. Бо ў шматлікіх турдаведніках пра гэтае старонне згадваецца гэтая царкоўка і акалічнасці яе ўзвядзення, а ў наваколлі пралягаюць „напалеонаўскія” і „татарскія” турмаршруты. І трэба неяк задбаць пра яе прыстойны выгляд... Царкоўку каля Старой Грыбоўшчыны пабудаваў у міжваенных гадах жыхар гэтай вёскі Ілья Клімовіч. Але праславіўся ён акурат не гэтым будаўнічым пачынам, але небывалым на гэтых землях узбуджэннем агромнай рэлігійнай актыўнасці насельніцтва з (...) |