Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.

Пенсіянерская моладасць

Уладзімір СІДАРУК

18 красавіка ў Гмінным асяродку культуры ў Чаромсе адбыўся Раённы агляд мастацкіх калектываў, якія дзейнічаюць пры Польскім саюзе пенсіянераў і інвалідаў. Заявы ўдзельнічаць у аглядзе прад’явіла адзінаццаць гуртоў з паўднёва-ўсходняга Падляшша — ад Драгічына Сямятыцкага павета па Міхалова, што пад Беластокам. Прыехала дзесяць калектываў. Арганізатарамі мерапрыемства выступіла Ваяводскае і Раённае праўленні Саюза польскіх пенсіянераў і інвалідаў ды Гмінны асяродак культуры ў Чаромсе. Варта адзначыць, што мерапрыемства такога рангу арганізавалася ў пасёлку ўпершыню. Мясцовым пенсіянерам гонарам было прымаць такі шматлікі калектыў гасцей. Гэта быў таксама шанц для лакальнай грамадскасці паўдзельнічаць разам з пенсіянерамі ў культурным мерапрыемстве. На жаль, гэтай магчымасцю чарамшане не пакарысталіся.

Калі я заходзіў на дзесяць мінут да пачатку агляду, у зале заспеў некалькі груп прыезджых гасцей. Мясцовых жыхароў можна было палічыць на пальцах. Неўзабаве аўдыторыю папоўнілі ганаровыя госці, у тым ліку журы з трох чалавек, войт Юры Шыкула ды лідар чаромхаўскіх пенсіянераў Юзаф Дубковіч. Надта малая прысутнасць паставіла арганізатараў у двухсэнсоўнай сітуацыі: пачынаць агляд, ці чакаць падыходу публікі. Але зала не папаўнялася. Неўзабаве імпрэза пачалася.

З прывітальным словам выступіла дырэктар ГАК Барбара Кузуб-Самасюк, якая прывітала гасцей, пазнаёміла з праграмай і з маючымі выступіць калектывамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF