Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.
Інспіруючыя паграніччыМацей ХАЛАДОЎСКІАб стыкоўцы культуры і медыяў дыскутавалі навукоўцы м.інш. Ягелонскага, Сілезскага, Гданьскага і Беластоцкага ўніверсітэтаў ды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску ў час канферэнцыі, сарганізаванай у беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа. „Толькі сутыкненне розных поглядаў на шматкультурнасць і шматмедыйнасць дазволіць стварыць новую якасць”, — сказала нам яшчэ да пачатку канферэнцыі праф. Малгажата Радкевіч з Ягелонскага ўніверсітэта, яе сувядучая. Другая сувядучая, Аліцыя Кісялеўская з Універсітэта ў Беластоку, адзначыла: — Сёння аб шматкультурнасці на стыкоўцы культуры не ўдасца гаварыць без прызмы СМІ. Канферэнцыю (12-14 красавіка) пачаў даклад „Касмапалітызм і шматмаштабнасць тоеснасці чалавека пагранічча культур” праф. Ежы Нікітаровіча, адыходзячага рэктара Універсітэта ў Беластоку. Засяродзіўся ён на неабходнасці вывучання шматмаштабнага жыцця, на жыцці на шматлікіх узроўнях, пачынаючы ад сямейнага, мясцовага, парафіяльнага, рэгіянальнага праз нацыянальнае, дзяржаўнае да інтэграванага ў культурным плане, міжкультурнага, кантынентальнага і планетнага. Адзначыў: — Скажаным з’яўляецца разуменне касмапалітызму ў час нацыянальных дзяржаў. Касмапалітызм трактуецца як абыякавасць для ўласнай культуры, у апазіцыі да патрыятызму. Асацыюецца ён з лібералізмам і нігілізмам. Неабходна даць гэтаму паняццю новае значэнне, у разуменні адкрыцця на ўсіх. Звярнуў увагу: — Пасля (...) |