Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.

Ёсць справы важныя і важнейшыя

Размова з бурмістрам Багуславам Панасюком пра афіцыйнцыя адносіны горада і гміны Крынкі з Рэспублікай Беларусь

Іаанна Чабан: — Шаноўны спадар бурмістр, раскажыце, калі ласка, пра гісторыю, сучаснасць і будучыню сувязей нашага горада і гміны з Рэспублікай Беларусь.

Багуслаў Панасюк: — Ну што ж, Беларусь гэта наш найбліжэйшы, непасрэдны сусед, з якім супрацоўніцтва павінна і мусіць адбывацца. На жаль, на практыцы выглядае гэта інакш. Сёння такія справы перанялі на сябе прыватныя прадпрымальнікі; я ў гэта не ўмешваюся. Ведаю толькі, што абодва бакі, беларускі і польскі, дасягаюць паспяховых рэзультатаў перш за ўсё ў фінансавым плане. Тут, у Крынках, вядучым прадпрыемствам з’яўляецца суполка „Артэз” Юрыя Глябовіча, якая ад пачатку сваёй дзейнасці блізка супрацоўнічае з беларускімі вытворцамі цэменту і паленай вапны.

Мушу сказаць, што нашы палітычныя ўмовы, напрамак дзейнасці польскага ўрада, спяпое падпарадкаванне нейкай дыктатуры, не ведаю — рэальнай ці штучнай, уплывае на няправільныя адносіны з нашым беларускім суседам. Крытыкуем і павучаем беларусаў, прытым самі знаходзімся ў асабліва цяжкай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі; хто тут каго павінен павучаць?.. Прыстойны сусед падтрымлівае добрай парадай, дапамагае, а не загадвае.

Развіваюцца трансгранічныя кантакты на першым узроўні, паміж звычайнымі людзьмі, што таксама немалаважнае. Мяжа, якая б яна не была, ці з Чэхіяй, ці з Нямеччынай, заўсёды жыла і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF