Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.
Новыя музейныя прапановыАляксей МАРОЗУ Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы арганізуюцца дзве новыя майстэрні. Пачала ўжо дзейнічаць Майстэрня мастацкіх тэхнік, якую вядзе гайнаўскі жывапісец Данель Грамацкі. Адбыліся ўжо першыя заняткі Беларускай тэатральнай групы, якую ўзначальвае стваральніца тэатральнай сцэны ў Шчытах Іаанна Стэльмашук. У пачатку лета адкрыецца ў музеі трэцяя пастаянная выстаўка „Рамяство на беларускай вёсцы Падляшша”. У музеі ствараецца „Галерэя беларускага сучаснага мастацтва”. Будзе папаўняцца „Слоўнік беларускіх мастакоў”. Працаўнікі музея будуць арганізаваць пастаянныя мерапрыемствы — беларускія фэсты па вёсках з цыкла „І там жывуць людзі” і фэст „Культура на музейных сходах”. „Мастацкія сустрэчы школьнікаў”, „Музыка без засцярог” — гэта чарговыя беларускія мерапрыемствы ў музеі. Прадбачваецца яшчэ агляд фільмаў, часовыя выстаўкі і іншыя імпрэзы. — Раней дзейнічаў у нас беларускі тэатральны гурт „Сявенька”, але тэатральная і мастацкая майстэрні гэта зусім новая дзейнасць. Арганізуецца яна пад наглядам асоб, якія маюць адпаведную падрыхтоўку для вядзення такіх заняткаў. Раней моладзь у рамках калектыву „Сявенька” пад наглядам Юліты Такаюк і Яна Карчэўскага выступала з абрадамі, гавэндай і гумарыстычнымі сцэнкамі. Цяпер маладыя людзі падрыхтуюць сучасны спектакль, — сказаў дырэктар Беларускага музея Тамаш Ціханюк. — Мастацкія майстар-класы, якія можна назваць заняткамі, вядуцца пад наглядам мастака Данеля (...) |