Ніва № 18 (2920), 29 красавік 2012 г.
Драматычнае шчасцеМіраслаў ГРЫКАДванаццатага чэрвеня 1923 г. у ваколіцах Гайнаўкі забілі Юзафа Балаховіча, брата Станіслава Булак-Балаховіча, былога правадыра Народнай добраахвотніцкай арміі, у большасці ўзмоцненай сібірскімі казакамі і недабіткамі „белай” арміі. Крымінальнай паліцыі ўдалося вызначыць непасрэдных забойцаў. Мелі быць імі камуністычныя агенты, польскія грамадзяне з беларускай меншасці, кажуць, звязаныя з Беларускай сялянска-работніцкай грамадой, якая мела нават свой сеймавы клуб у польскім парламенце. Тут прыгадаю, што палітыка маладой польскай дзяржавы да тае пары была досыць прыязная меншасцям. Неўзабаве, аднак, яна радыкальна змянілася. Ва ўсякім выпадку эскалацыя напругі паміж Польшчай і Савецкім Саюзам не спрыяла лібералізацыі нацыянальнай палітыкі. Тым больш, што актыўнасць бальшавіцкай разведкі, асабліва на польска-савецкім паграніччы, узмацняналася. Пры нагодзе ліквідавалі ідэалагічных ворагаў. Заказ на забойства Станіслава Балаховіча даў ІІІ Камуністычны інтэрнацыянал, а дакладна савецкая разведка. Выпадкам забіты быў ягоны брат Юзаф. Не быў гэта, аднак, ані першы, ані апошні акт злачыннай дыверсіі бальшавікоў. У раёне Гайнаўкі даходзіла да таямінічых забойстваў. Іх ахвярамі былі ў большасці колішнія жаўнеры „бацькі” Станіслава Балаховіча. І гэта ён быў галоўнай мішэнню савецкай агентуры. Гэты афіцэр царскай арміі з беларускім радаводам, пасля кароткахвіліннага раману з бальшавікамі, пасля моцна надакучыў былым (...) |